Тыдзень прававых ведаў
18.11.2020
Тыдзень прававых ведаў праводзіцца ва ўстанове з 16 лістапада. У рамках тыдня запланавана правядзенне разнастайных мерапрыемстваў. З 16 па 18 лістапада ва ўстанове прайшлі: бібліятэчная гадзіна “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”, дзе бібліятэкар Занька З.Р. арганізавала выставу і расказала вучням аб сімвалах нашай краіны: гісторыі ўзнікнення, значнасці і сэнсу дзяржаўных сімвалаў. Спецыялісты СППС правялі медыа-азбуку “Слоўнік юрыдычных тэрмінаў”, пад час якой вучні пазнаёміліся з такімі тэрмінамі як: адказнасць, правапарушэнне, злачынства, суд, пракурор, права і інш. Класнымі кіраўнікамі праведзены класныя гадзіны і віртуальная экскурсія “Падарожжа па Дзіцячым прававым сайце”, дзе рабяты пазнаёміліся з структарай сайта і зместам асобных яго раздзелаў.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці