Тыдзень бяспекі дарожнага руху
11.09.2017
Ва ўстанове з 4 па 8 верасня прайшоў Тыдзень бяспекі дарожнага руху. Тыдзень быў насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі класных кіраўнікоў: урок бяспекі “Бяспечные дарогі дзяцінства”, час прафілактыкі “Дарога не месца для гульняў”, класная гадзіна з праглядам відэароліка “Бяспека на дарогах”, занятак-падарожжа “У горадзе дарожных навук” і інш.
Карысным і пазнавальным быў прагляд відэаролікаў па прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў для вучняў 8-11 класаў. У рамках Тыдня вучні старэйшых класаў сустрэліся з інспектарам ДАІ Ганцавіцкага РАУС Каўшом А.У. Намеснік дырэктара і педагог сацыяльны ў ходзе акцыі “Засвяціся ў цемры” праверылі наяўнасць флікераў у вучняў. На 2 уроку, 8 верасня, прайшлі пяціхвілінкі “Бяспечныя дарожныя маршруты (правілы бяспечных паводзін на дарозе)”.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці