Государственное учреждение образования
"Люсинская средняя школа 
имени Якуба Коласа"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Апрель, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Наши новости

21.04.2024
День профориентации и трудового воспитания

чытаць...

19.04.2024
Фестиваль "Во славу Отечества"

чытаць...

18.04.2024
Единый день ПДД

чытаць...

17.04.2024
Успех юных инспекторов движения

чытаць...

16.04.2024
Декада экологических знаний

чытаць...

Контактная информация

Адрес: 225430
Бресткая область
Ганцевичский район
агрогородок Люсино
улица Школьная, 8
Телефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная почта:
lusino@gancevichi.edu.by
ГУО "Люсинская средняя школа имени Якуба Коласа"

Регистрационное свидетельство
№ 2142021937
от 03.03.2020

Статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

   21 сакавіка 2024 года ў ДУА “Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа” ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» прайшла інфармацыйная гадзіна на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне (аб дзяржаўных дзеячах, прадстаўніках дзяржаўных органаў дзяржаўнага кіравання).

   У ходзе першага этапу “Мы даведваемся” пад час віктарыны вучні актуалізавалі свае веды аб дзяржаўнай уладзе, маладзёжных грамадскіх аб’яднаннях, рабоце Маладёжнага парламенту пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, праекце “Школа кіравання” Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

   Асаблівую увагу надзялілі удзельнікі мерапрыемства пытанню маладзёжнай кадравай палітыкі, паняццям “актыўная грамадзянская пазіцыя”, “лідарства”, “ініцыятыўнасць”, “грамадзянская адказнасць”, “права”, “грамадзянін”, “выбарчае права”.

   Вучні паразважалі над пытанямі, якія іграюць вялікую ролю для кожнага грамадзяніна: якія асабовыя якасці трэба развіваць, каб стаць паспяховым у сваёй справе? Як дасягаць пастаўленныя мэты? Ці патрэбна ведаць аб палітычным і эканамічным жыцці краіны падлеткам?

   Дапамагчы адказаць на гэтыя пытанні змагла запрошаная госця Занька Зоя Рыгораўна, супрацоўніца Люсінскага сельскага выканаўчага камітэта.

   Зоя Рыгораўна падрабязна расказала аб сваім прафесійным станаўленні і прафесіянальных абавязках. Яна адзначыла, што якасна выконваць сваю работу ёй дапамагаюць пунктуальнасць, адказнасць, рашучасць і дысцыплінаванасць.

   Падводзячы вынікі, усе удзельнікі мерапрыемства згадзіліся з тым, што прынесці карысць грамадству можна, выкарыстоўваючы свій прафесіяналізм і высокую кваліфікацыю, праяўляючы асабовую ініцыятыву і уменне працаваць у камандзе, праяўляючы адданасць сваёй справе.

   20 сакавіка ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для 5-7 класаў прайшлі класныя гадзіны "Я і Прырода". Вучні 6 класа пазнаёміліся з біяразнастайнасцю расліннага і жывёльнага свету розных экасістэм Беларусі. Асаблівую ўвагу звярнулі на краявіды беларускага Палесся. Шасцікласнікі адправіліся ў завочнае падарожжа па старонкам Чырвонай Кнігі і пазнаёміліся з знікаючымі відамі флоры і фаўны. Праглядваючы відэаролік, асаблівую заклапочанасць вызваў сюжэт забруджвання прыродных экасістэм. З боку вучняў паступілі прапановы аб тым, як можна зрабіць планету чыстай і захаваць біяразнастайнасць жывых арганізмаў.

     22 лютага ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» прайшла інфармацыйная гадзіна на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны" (аб супрацоўніках узброеных Сіл, пагранічнай службы, мытнай службы, МНС).

  У ходзе першага этапу “Мы даведваемся” пад час віктарыны вучні актуалізавалі свае веды і назвалі памятныя даты, на якія багаты месяц люты. Заключным святам лютага стане Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Разважаючы над пытаннем, чаму патрэбна ваенная служба, вучні прыйшлі да высновы, што абарона краіны – гэта святы грамадзянскі абавязак. Зусім новай для вучняў стала інфармацыя аб існаванні міжнародных армейскіх гульняў, з вялікай цікавасцю дзеці глядзелі відэаролік аб спаборніцтвах. Таксама ў ходзе віктарыны вучні ўспомнілі знакамітых лётчыкаў: Карвата Уладзіміра Мікалаевіча, Нічыпорчыка Андрэя Уладзіміравіча і Куканенка Мікіту Барысавіча, якія цаной свайго асабістага жыцця выратавалі людзей. Справядліва, што за свой гераізм пілотам было прысвоена званне “Герой Беларусі”. Вучні і настаўнікі ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання.

   На занятак быў запрошаны ганаровы госць – начальнік крымінальнага вышуку Ганцавіцкага РАУС Юрчык Дзмітрый Іванавіч. Дзмітрый Іванавіч падрабязна расказаў аб сваім прафесійным станаўленні. Пасля заканчэння вучобы ў школе ён спрабаваў свае сілы ў школе міліцыі, аднак вырашыў, што пакуль не пройдзе тэрміновую службу ў арміі, шлях міліцыянера не пачне. “Выбар арміі – добры шлях для многіх хлопцаў”, – адзначыў Дзмітрый Іванавіч. Пасля арміі ён скончыў на той час яшчэ Магілёускі каледж МУС і Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт і атрымаў юрыдычную адукацыю, пасля чаго прыступіў працаваць на пасадзе старэйшага ўпаўнаважанага групы па наркакантролю Баранавіцкага РАУС, а затым быў пераведзены ў Ганцавіцкі РАУС.

  Дзмітрый Іванавіч падзяліўся небяспечнымі падзеямі, з якімі прыходзілася сутыкацца пад час прафесійнай дзейнасці: “Калі выратоўваеш чужое жыццё - за сваё не страшна”. Але таксама ён адзначыў, што кожны супрацоўнік павінен быць не толькі добра фізічна развіты, але і мець навык камунікатыўнага ўзаемадзеяння. За сваю працоўную дзейнасць Дзмітрый Іванавіч быў узнагароджаны нагрудным знакам “За адданасць службе ” і медалём “100 год міліцыі Беларусі”.

   У канцы сустрэчы вучні і настаўнікі школы павіншавалі Дзмітрыя Іванавіча з надыходзячым святам і падзякавалі за цікавую сустрэчу.

   

   25 студзеня 2024 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» прайшла інфармацыйная гадзіна на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і адукацыі" (аб дзеячах навукі, прадстаўніках сістэмы адукацыі).

   На першым этапе “Мы даведваемся” вучні выпрабавалі свае веды па пытаннях развіцця навукі і адукацыі, разважалі на конт ролі беларускай адукацыі ў жыцці сучаснага грамадства, успомнілі, якія накірункі існуюць ва ўстанове адукацыі “Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк”. Вучні даведаліся, якую падтрымку аказвае дзяржава таленавітай моладзі, а самым цікавым, для вучняў, стала пытанне аб прынцыпе “Адукацыя праз усё жыццё”. Класны кіраўнік 11 класа Савончык Уладзімір Аляксандравіч падкрэсліў, што вельмі важна адказна ставіцца да навучання ў школе, якасна выконваць усе патрабаванні настаўніка і гэта дазволіць выпрацаваць у будучых выпускнікоў працавітасць і цікавасць да той прафесіі, якую яны выбяруць.

  Наша краіна можа ганарыцца сваімі навуковымі дасягненнямі, узроўнем сучаснай адукацыі на ўсіх ступенях. Вялікую цікавасць вызвала ў вучняў завочнае знаёмства з Гусаковым Уладзімірам Рыгоравічам, Іванцом Андрэем Іванавічам, Бахановічам Аляксандрам Генадззьевічам, Кабашнікавай Людмілай Фёдараўнай і іншымі дзеячамі навукі і адукацыі.

  Настаўнік – гэта той чалавек, які ўсяго сябе аддае дзецям, які заўсёды шчыра радуецца са сваімі вучнямі і шчыра спачувае. Акрамя якаснай адукацыі, настаўнік выхоўвае сваіх вучняў, а вучні выхоўваюць яго, таму настаўнікі знаходзяцца ў пастаянным інавацыйным пошуку. Таму ганаровым госцем на мерапрыемстве стала ветэран педагагічнай працы, настаўнік з трыццацідзевяцігадовым стажам Дамброўская Валянціна Іванаўна. Валянціна Іванаўна працавала настаўнікам выяўленчага мастацтва і абслугоўваючай працы ў нашай школе з 1980 па 2009 год. Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава, за высокія дасягненні ў развіцці адукацыі была ўзнагароджана Граматай Ганцавіцкага раённага аддзела адукацыі. Вельмі цікава настаўніца распавядала аб сваіх студэнцкіх гадах, раіла будучым выпускнікам, каб яны вельмі адказна ставіліся да выбару прафесіі, бо ніякага задавальнення ад жыцця не будзе, калі чалавек не любіць тую справу, якой займаецца кожны дзень. Пад кіраўніцтвам Валянціны Іванаўны вучні сістэматычна займалі прызавыя месцы ў творчых выстаўках і конкурсах. Адметна тое, што карціны, створаныя вучнямі Валянціны Іванаўны, і сёння ўпрыгожваюць сцены школы. На пытанне вучняў, ці змяніла б яна выбар прафесіі, калі б была такая магчымасць, адказ быў адмоўны, як сказала настаўніца: “Мяне цягнула ў школу, здаецца, яна мне пахла”.

   На развітанне Валянціна Іванаўна сказала вучням вельмі важныя словы: “Ніколі не трымайце злосці у сваёй душы. Зло – яно як яд, які атручвае жыццё. Любіце акружаючых вас людзей, любіце школу, любіце прыроду і любіце Радзіму”.

  22 снежня 2023 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» прайшла класная гадзіна на тэму “Аграгарадок Люсіна: учора, сёння, заўтра". Занятак прайшоў у незвычайнай форме для вучняў: сямікласнікі наведалі Люсінскі сельскі выканаўчы камітэт, які ўзначальвае В. А. Шкут.

  Пад час занятку Вячаслаў Аляксандравіч пазнаёміў вучняў з гісторыяй развіцця вёскі Люсіна, прыгадаў прыгожыя легенды, звязаныя з узнікненнем яе прыгожай назвы. Таксама старшыня сельвыканкама акцэнтаваў увагу на тое, што цяжкі лёс быў наканаваны люсінцам падчас Вялікай Айчынай вайны і як важна захаваць памяць аб гэтым. Таму на тэрыторыі аграгарадка размяшчаецца тры памятных месцы, прысвечаных загінуўшым землякам пад час вайны.

  Сёння Люсінскі сельскі савет – гэта аграгарадок Люсіна, две вёскі – Макава і Палонь, дзе пражываюць 1300 чалавек і працуюць на такіх важных для сельвыканкама аб’ектах як школа, амбулаторыя агульнай практыкі, ААТ “ЛюсінаАгра”, 6 магазінаў, камбінат бытавога абслугоўвання, аддзяленне банку “Беларусбанк”, аддзяленне паштовай сувязі і інш.

  Класны кіраўнік 7 класа Сіроткіна Алена Рыгораўна прапанавала наведаць менавіта сельвыканкам нездарма. Паколькі яго ўначальвае наш зямляк і выпускнік Люсінскай сярэдняй школы. Акрамя гэтага, Вячаслаў Аляксандравіч пэўны час працаваў намеснікам дырэктара, дырэктарам, настаўнікам гісторыі ў роднай школе.

  Напрыканцы сустрэчы вучні змаглі задаць пытанні Вячаславу Аляксандравічу рознага накірунку: і аб яго працоўнай дзейнасці настаўнікам, аб тых цяжкасцях, якія сустракаюцца на пасадзе старшыні. На гэта Вячаслаў Аляксандравіч адказаў, што кожны чалавек павінен адказна ставіцца да даручанных яму абавязкаў, кім бы ён ні працаваў і дзе б ён не вучыўся.

   21 снежня 2023 года ў ДУА “Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа” ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» прайшла інфармацыйная гадзіна на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага" (аб дзеячах культуры і мастацтва).

  Класны кіраўнік 8 класа Жалезная Вольга Рыгораўна на пачатковым этапе мерапрыемства прадставіла вучням ганаровых гасцей: Занька Тамару Сяргееўну, дырэктара Люсінскага сельскага клуба; Занька Наталлю Мікалаеўну, загадчыка Люсінскай сельскай бібліятэкі.

  Перад пачаткам інтэрактыўнай віктарыны падчас першага этапа “Мы даведваемся” вучні паразважалі над словамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка «Мы должны сделать все, для того, чтобы сберечь и приумножить наше культурное наследие, воспитать на нем новое поколение. Беларусь, безусловно, страна талантливых людей. У нас созданы условия для раскрытия, реализации творческого потенциала». Вучні адзначылі, што сапраўды шмат зроблена ў краіне для захавання культурнай спадчыны, нават ў нашай школе. Дзякуючы літаратурнаму музею Якуба Коласа і аб’яднанню па інтарэсах “Спадчына” усе жадаючыя могуць паглядзець батлейку, пагуляць у настольную гульню “Народныя святы і традыцыі” і паглядзець, як жылі палешукі на пачатку ХХ стагоддзя.

  Старшакласнікі добра справіліся з інтэрактыўнай віктарынай і шмат чаго даведаліся новага. Асабліва цікавае пытанне было аб прэміі “За духоўнае адраджэнне”, некаторыя намінанты вызвалі цікавасць сваімі дасягненнямі.

  Падчас ШАГу 2 “Знаёмства з дзеячамі культуры і мастацтва” атрымаўся вельмі цікавы дыялог вучняў і гасцей. Тамара Сяргееўна і Наталля Мікалаеўна не проста так былі запрошаны ўдваіх, хоць і працуюць у розных структурах, яны стварылі вельмі цеснае супрацоўніцтва і сталі сапраўднай творчай камандай. Наталля Мікалаеўна прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах Люсінскага сельскага клуба ў якасці спявачкі, вядучай і, нават, Снягурачкай на дзіцячых ранішніках. Такое супрацоўніцтва як нельга лепш адлюстроўвае чалавечнась, дабрыню і спагадлівасць, што не можа не прыносіць выдатныя вынікі. За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабовы ўклад у захаванне і развіццё культуры Тамары Сяргееўне была аб’яўлена благадарнасць начальніка ўпраўлення Брэсцкага аблвыканкама.

  Напрыканцы занятка вучні адзначылі, што тэма занятка вельмі цікавая і важная, паколькі культура Беларусі – гэта адна з рыс для самапазнання беларускага народу, дазваляе адчуць непаўторнасць беларусаў сярод другіх народаў свету. Культура – гэта тое, што павінен ведаць і берагчы кожны грамадзянін.

  В рамках информационно-образовательного проекта «Школа Активного Гражданина» 30 ноября в 5-7 классах был проведен классный час на тему «Я и семья». Учащиеся рассказали о своих семьях, о том, какие традиции есть в каждой семье. Самыми популярными оказались такие: совместное празднование Нового года и Пасхи, поездки всей семьёй на природу, занятия спортом.
  С целью формирования правильного представления о семье, семейных ценностях и семейных традициях, ребята отгадывали загадки о семейных взаимоотношениях, продолжали пословицы соответствующей тематики.

  Также ребята поведали, какие семейные ценности присутствуют в их семьях. Особое внимание учащиеся обратили на родителей, которые подарили жизнь, вырастили и воспитали. Ребята сделали вывод, что родителей надо уважать и оберегать их старость.

  23 лістапада 2023 года ў ДУА “Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа” ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» прайшла інфармацыйная гадзіна на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай прыгажосці велічнай ёсць доля працы маёй" (аб працаўніках прамысловасці і сельскай гаспадаркі)

  Занятак прайшоў у незвычайнай форме для вучняў: рабяты, разам з класным кіраўніком 10 класа Наумік Мартай Іосіфаўнай, наведалі сучасную малочнатаварную ферму ААТ «ЛюсінаАгра» у вёсцы Макава, менавіта там і пачаўся самы пазнавальны этап ШАГ 1 «Мы даведваемся». Рашэнне аб пачатку будаўніцтва новага сельскагаспадарчага комплексу было прынята яшчэ ў 2019 годзе, а абранае месца – вёска Макава. Чаму менавіта гэта вёска стала аб'ектам для мадэрнізацыі, вучні здагадаліся хутка. Бяскрайнія палі, якія распрасціраюцца аккурат каля фермы – галоўная крыніца корму для жывёл. Далей увазе вучняў былі прадстаўлены і самі жывёлы, рабят здзівілі сучасныя умовы ўтрымання кароў – вынік штодзённай крапатлівай працы супрацоўнікаў фермы. Далей вучням прадэманстравалі сучаснае абсталяванне фермы, у тым ліку і навейшы даільна-малочны блок з абсталяваннем кампаніі «ДеЛаваль», пры дапамозе якога адначасова можна даіць каля 40 кароў.

  Аб усім гэтым расказала і паказала загадчыца фермы Жалезная Таццяна Сяргееўна. Таццяна Сяргееўна ўзначальвае малочнагандлёвую ферму ўжо год, з самага пачатку яе адкрыцця. Разам з ёю плённа працуюць 13 чалавек, клапатліва ажыццяўляючы догляд за 720 жывёламі. Загадчыца распавяла, што каровы з фермы «ЛюсінаАгра» даюць малако адно з самых якасных у раёне, а за год вытворчасць малака павялічылася амаль на тону – гэта вельмі значны паказчык. Такі вынік залежыць ад тых людзей, якія кожны дзень працуюць на ферме, адказна ставяцца да сваіх абавязкаў, паважаюць сваю справу і справу калег.

Таццяна Сяргееўна падкрэсліла, што незалежна ад таго, у якой сферы працуюць людзі, галоўнай якасццю заўсёды павінна быць чалавечнасць, тады працаўнік будзе з сумленна і адказна ставіцца да сваіх абавязкаў, якасна выконваць тыя задачы, якія перад ім паставіла яго ўстанова. Вось на такой ноце завяршыўся ШАГ 2 «Знаёмства з земляком».

  Падводзячы вынік мерапрыемста пад час ШАГа 3 «Мы дзейнічаем» вучні адзначылі, што іх здівілі сучасныя падыходы ў сельскай гаспадарцы, спагадлівасць людзей, якія працуюць у гэтай сферы. Некаторыя вучні нават выказалі жаданне звязаць сваё жыццё з сельскай гаспадаркай. Марта Іосіфаўна адзначыла, што дзякуючы мадэрнізацыі малочнагандлёвай фермы, плённай працы людзей, невялічкая вёска Макава вядома ва ўсім раёне і нават за межамі яго.

   26 кастрычніка 2023 года ў ДУА “Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа” ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» прайшла інфармацыйная гадзіна па тэме “Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям’я – пачатак усіх пачынанняў" (аб ролі бацькоў у стварэнні ўмоў для рознабаковага развіцця дзяцей, значэнні сям'і і сямейнага выхавання).

  Класны кіраўнік 9 класа Людміла Мікалаеўна Амбражук першы этап мерапрыемства пачала з цытаты Антона Сямёнавіча Макарэнка “Семья становится единственной первичной ячейкой общества, тем местом, где реализуется прелесть человеческой жизни, куда приходят отдыхать победные силы человека, где растут и живут дети – главная радость жизни”. Навучэнцы были згодныя з выказваннем, адзначылі, што менавіта ў сям’і больш за ўсё хочацца дзяліцца сваімі радаснымі дасягненнямі і перажываннямі, толькі там можна адчуць шчырасць.

  Падчас інтэрактыўнай віктарыны “Мы даведваемся” вучні адказвалі на пытанні, якія датычацца заканадаўства Рэспублікі Беларусь, той падтрымкі, якую сем’і атрымліваюць ад дзяржавы, сацыяльныя і творчыя ініцыятывы. Вельмі адметна, што сярод вучняў былі і тыя, чые матулі атрымалі “Ордэн Мацеры” і тыя рабяты, чыі сем’і атрымалі ўзнагароду па выніках раённага этапу конкурса “Сям’я года”. Вучні падзяліліся пачуццямі, якія прынеслі іх сем’ям гэтыя радасныя падзеі.

  На мерапрыемстве прысутнічаў ганаровы госць – іерэй Сергій Ярашэвіч, настаяцель храма Пакрова Прэсвятой Багародзіцы аг. Люсіна. Падчас “ШАГа 2”, звяртаючыся да вучняў, Іерэй Сергій адзначыў, як важна паважліва ставіцца да сваіх бацькоў, цаніць іх працу, дапамагаць і старанна вучыцца. Таксама пад час гутаркі настаяцель акцэнтаваў увагу рабят на тым, як адказна трэба падыходзіць пры стварэнні сваёй будучай сям’і.

  Вучні з вялікай ахвотай задавалі іерэю Сергію пытанні і з задавальненнем слухалі адказы, прыклады з яго асабовага сямейнага жыцця, пра цяжкасці ў выхаванні дзяцей і цікавыя іх вырашэнні.

  ШАГ 3 “Мы дзейнічаем” пачаўся з абмеркавання выказвання Васілія Аляксандравіча Сухамлінскага «Семья – это та первичная среда, где человек должен учиться творить добро», у ходзе якога вучні прыйшлі да выніку, што чалавек з маленства вучыцца быць добрым у сям'і і павінен заўседы паважаць сваіх родных і бацькоў.

  28 верасня 2023 года ў ДУА “Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа” ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» прайшла інфармацыйная гадзіна па тэме «Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў - да Алімпійскіх вяршыняў " (пра легенды і герояў спорту, развіццё індустрыі спорту і турызму).

  На першым этапе класны кіраўнік 11 класа Савончык Уладзімір Аляксандравіч правёў з навучэнцамі інтэрактыўную віктарыну «Мы даведаемся» з мэтай актуалізацыі ведаў аб развіцці спорту і турызму ў Рэспубліцы Беларусь.

  У ходзе рэалізацыі кроку «Мы разважаем» Уладзімір Аляксандравіч распавёў аб выпускніках нашай школы, вядомых на ўсю краіну сваімі поспехамі па біятлоне. Імёны Уладзіслава Гаўдзіса і Дзмітрыя Сяргейчыка гучаць ганарова ў нашай школе і пасля іх паступлення ў іншыя ўстановы адукацыі. Рабяты заваявалі званне «Майстар спорту» і займаюць прызавыя месцы на рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах.

  Класны кіраўнік адзначыў і тых зорачак, якія запальваюцца ў нашай школе. Сяргейчык Паліна у 2021 годзе прадэманстравала выдатны вынік на рэспубліканскіх спаборніцтвах «Снежны снайпер» і заняла 3 месца. Ганарова тое, што у абласным этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў у 2023 годзе нашы вучні заваявалі 9 медалёў, тым самым вывелі каманду Ганцавіцкага раёна ў абсалютныя перамоджцы. Два браты Занька Аляксандр і Занька Ілья у мінулым навучальным годзе сталі пераможцамі рэспубліканскіх спаборніцтваў па шматбор'і «Здароўе», дарэчы Сяргейчык Паліна таксама стала пераможцай у гэтых спаборніцтвах. Нельга не адзначыць вялікі ўклад у развіццё спорту ў нашай установе адукацыі былога настаўніка фізічнай культуры і здароўя Уладзіміра Аляксандравіча Жалезнага.

  У ходзе рэалізацыі кроку 3 «Мы дзейнічаем» Уладзімір Аляксандравіч Савончык падвёў вынікі, адзначыў, што спартыўныя дасягненні нашых юных спартсменаў на раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах дазволілі гучна заявіць пра сабе і паказаць прыклад моладзі.

  В рамках реализации проекта ШАГ 26 сентября в 7 классе прошёл классный час в форме "Сто вопросов ко взрослому" по тематическому блоку "Я".  Гостем семиклассников стала директор школы  Зелёнко Валентина Вячеславовна. Диалог получился очень интересным, насыщенным и содержательным. Ребята задавали свои вопросы Валентине Вячеславовне, получали правдивые и искренние ответы. Они видели перед собой то девочку, то молодую учительницу, то женщину. Разговор натолкнул учащихся на размышления. Подвёл их к выводу, что всё в руках человека и он сам строит своё будущее.