Эрудит

ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫ  КЛУБ  "ЭРУДЫТ"

Кіраўнік

Занька Аляксандр Іванавіч

Час  і месца заняткаў

серада, 15.15-16.00 к.20               

Мэта работы клуба:

усебаковае гарманічнае развіццё сацыяльна-актыўнай асобы з улікам яе асаблівасцей, раскрыццё творчых здольнасцей дзяцей шляхам уключэння іх у розныя віды дзейнасці, вынікам якіх з'яўляюцца павышэнне эрудыцыі, развіццё логікі і уяўлення

Задачы:

  • развіццё кругагляду дзяцей; дапаўненне і паглыбленне ведаў, атрыманых на ўроках; падтрыманне міжпрадметных сувязей
  • стварэнне ўмоў для інтэлектуальнага росту дзяцей; развіццё ўвагі, мовы, мыслення; развіццё ўменняў узаемадзейнічаць у групе
  • выхаванне патрэбы ў самаадукацыі; павышэнне агульнакультурнага ўзроўню; пабуджэнне інтарэса да інтэлектуальных відаў дзейнасці; выхаванне культуры паводзін у калектыве

  Выхаванцам прадастаўлены ў карыстанне камп'ютарны клас з наяўнасцю ў ім сучаснага абсталявання. Вучні на занятках вывучаюць гісторыю інтэлектуальнага руху ў свеце,  тэарэтычны матэрыял па арганізацыі і правядзенні інтэлектуальных спаборніцтваў. Асноўны час адводзіцца для правядзення інтэлектуальных турніраў, пры гэтым выкарыстоўваюцца разнастайныя інтэрактыўныя формы, у аснову якіх пакладзены тэлевізійныя перадачы, вядомыя яшчэ з мінулага стагоддзя, такія як: "Што? Дзе? Калі?", "Свая гульня", "Шчаслівы выпадак", "Слабое звяно", а таксама перадачы, якія атрымалі папулярнасць у апошні час на Беларусі, сярод іх - "Я ведаю", "На вылёт", "Адзін супраць усіх", "Вежа". Акрамя планавых заняткаў рабяты прымаюць актыўны ўдзел у інтэлектуальных турнірах, якія арганізуюцца на базе інтэлектуальнага клуба "Шанец" РЦДЮТ г. Ганцавічы, і ва ўсіх узроставых групах дасягаюць добрых вынікаў. Члены гуртка становяцца ўдзельнікамі абласных і рэспубліканскіх турніраў. Так, у сезоне 2018/2019 гг каманда юніёраў выступіла ў фінале рэспубліканскага кубка "Вясна-2019", які прайшоў у Мінску; у сезоне 2020/2021 гг каманда ювеналаў прадстаўляла наш раён у чэмпіянаце Брэсцкай вобласці па інтэлектуальных гульнях сярод навучэнскай моладзі. Члены клуба з задавальненнем гуляюць з камандамі педагогаў, бацькоў. У лістападзе 2018 г у нашай школе прайшла міжнародная сустрэча з удзелам гасцей з Рэспублікі Малдова. Выдатных поспехаў дабілася каманда "Палескія рабінзоны" 8-10 класаў у рамках спартыўна-мастацкага фестывалю "Вытокі. Шлях да Алімпу", якая станавілася пераможцай раённых этапаў гульні "Вытокі-КВІЗ" і паказала трэці вынік (г.Баранавічы, 2023 г) і чацвёрты вынік (г.Пружаны, 2024 г) на абласных этапах. 

СЕЗОН 2025-2026 н.г.


Гульня паміж камандамі вучняў і настаўнікаў
у рамках тыдня дадатковай адукацыі (5 верасня 2025 г)


Каманда "Эрудыт" (5-7 класы, капітан - Цялушка Эльвіра) -
пераможца раённага турніру, РЦДЮТ, 11.10.2025



Каманда "Эрудыт" (10-11 класы, капітан - Амельяновіч Паліна) -
пераможца раённага этапу абласной сінхроннай гульні "Што? Дзе? Калі?"
25.10.2025, РЦДЮТ


Каманда "Палескія Рабінзоны" (9-10 класы, капітан - Хоміч Марыя) -
пераможца раённага этапу рэспубліканскай гульні "Знаўцы алімпізму"
21.11.2025, РЦДЮТ


Каманда "Эрудыт" (7-9 класы, капітан - Жалезная Сафія) -
прызёр раённага турніру "Што? Дзе? Калі?" (2-е месца)
13.12.2025, РЦДЮТ


Каманда "Эрудыт" (10-11 класы, капітан - Амельяновіч Паліна) -
прызёр ІІІ этапу чэмпіянату Беларусі па інтэлектуальных гульнях (2-е месца)
на пляцоўцы г.Баранавічы
15.02.2026, ДДТ


Інтэлектуальная гульня "Скарбонка роднай мовы"
у рамках Дня роднай мовы
ДУА "Люсінская СШ імя Я.Коласа" 24.02.2026


Каманда "Палескія рабінзоны" (капітан - Хоміч Марыя) -
прызёр абласнога этапу чэмпіяната Беларусі
па інтэлектуальнай гульні "Знаўцы алімпізму" (2-е месца)
г.Брэст, 28.02.2026


Каманда "Эрудыт" (6-9 класы, капітан - Дзямідчык Юлія) -
пераможца раённага турніру "Што? Дзе? Калі?" 
04.04.2026, РЦДЮТ

Разделы сайта