Апошняя субота верасня
02.10.2017
Субота, 30 верасня, ва ўстанове была напоўнена рознатэматычнымі мерапрыемствамі: педагог-арганізатар Целушко Н.А. разам з валанцёрамі Добрага сэрца і цімураўцамі напярэдадні Дня сталага чалавека правялі акцыю “Дом без адзіноты”; класны кіраўнік Жалезная З.І. падрыхтавала для вучняў 3-4 класаў завочнае падарожжа ў асені парк “Чараўніца восень”; вучні 10 класа разам са сваім класным кіраўніком Віктаровіч Н.К. наведалі музейны пакой сістэмы адукацыі Ганцавіцкага раёна; каманда інтэлектуалаў нашай установы прыняла ўдзел у чарговым раённым інтэлектуальным турніры . А вось вечарам вучні 8-11 класаў сталі ўдзельнікамі дыскатэкі “Не сумуй”, дзе атрымалі зарад пазітыўных эмоцый і энэргіі.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці