Урачысты сход да Дня настаўніка
30.09.2017
29 верасня ў Гарадскім доме культуры прайшоў урачысты сход, прысвечаны Дню настаўніка. Шмат цёплых слоў прагучала ў адрас педагогаў Ганцаўшчыны. Як і падабаецца напярэдадні прафесійнага свята, лепшыя работнікі сістэмы адукацыі раёна атрымалі ўзнагароды. Прыемна адзначыць, што сярод узнагароджаных і наша Жалезная Галіна Уладзіміраўна, выхавацель групы падоўжанага дня, якая з рук Здрок Надзеі Уладзіміраўны атрымала грамату аддзела адукацыі, спорту і турызму Ганцавіцкага райвыканкама.
Л.А.Наумік,
старшыня прафкама