Государственное учреждение образования
"Люсинская средняя школа 
имени Якуба Коласа"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Наши новости

21.11.2024
Информационные часы о геноциде белорусского народа

чытаць...

21.11.2024
Единый день информирования

чытаць...

20.11.2024
Неделя правовых знаний

чытаць...

16.11.2024
Школа эффективного лидерства

чытаць...

15.11.2024
Падарожжа ў краіну энергазберажэння

чытаць...

Контактная информация

Адрес: 225430
Бресткая область
Ганцевичский район
агрогородок Люсино
улица Школьная, 8
Телефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная почта:
lusino@gancevichi.edu.by
ГУО "Люсинская средняя школа имени Якуба Коласа"

Регистрационное свидетельство
№ 2142021937
от 03.03.2020

Статистика посещений

Яндекс.Метрика

Суббота: пра школьныя традыцыі

01.12.2024

   У рамках школьнай суботы ў нашай установе адбыўся дзень школьных традыцый. Са школьнымі традыцыямі знаёміліся навучэнцы 5-6 класаў: рабяты даведаліся, якія мерапрыемствы праводзіліся з часоў заснавання школы і якія захаваліся да сённяшняга дня. Вучні ўнеслі прапановы па правядзенні новых свят і цікавых флэшмобаў. Школьныя традыцыі - гэта не толькі забеспячэнне якаснага вольнага часу, але і развіццё вучнёўскай ініцыятыўнасці.

   Вучні 8-9 класаў сустрэліся з памочнікам урача Люсінскай УА Занька А.У, на якой вялася размова, прымеркаваная да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам. Вучні даведаліся пра гісторыю ўзнікнення хваробы, спосабы яе перадачы, а таксама пра тое, як бяспечна можна мець зносіны з тымі, хто ўжо хворы.

   Рабяты з аб'яднання па інтарэсах "Юны эколаг" знаёміліся з паняццем "біяразнастайнасць", вывучалі біяразнастайнасць травяністых раслін, птушак і насякомых па фатаграфіях відаў, выяўленых на тэрыторыі школы. Дзеці таксама займаліся настольнай гульнёй, пад час якой адказвалі на разнастайныя пытанні.

   Інтэлектуальная каманда "Эрудыт" 5-7 класаў прыняла ўдзел у абласным сінхронным інтэлектуальным турніры "Што? Дзе? Калі?". Рабяты прадэманстравалі свае веды, праявілі логіку і нестандартнае мысленне, па выніках усіх тураў заваявалі ганаровае 3 месца.