Суббота: пра школьныя традыцыі
01.12.2024
У рамках школьнай суботы ў нашай установе адбыўся дзень школьных традыцый. Са школьнымі традыцыямі знаёміліся навучэнцы 5-6 класаў: рабяты даведаліся, якія мерапрыемствы праводзіліся з часоў заснавання школы і якія захаваліся да сённяшняга дня. Вучні ўнеслі прапановы па правядзенні новых свят і цікавых флэшмобаў. Школьныя традыцыі - гэта не толькі забеспячэнне якаснага вольнага часу, але і развіццё вучнёўскай ініцыятыўнасці.
Вучні 8-9 класаў сустрэліся з памочнікам урача Люсінскай УА Занька А.У, на якой вялася размова, прымеркаваная да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам. Вучні даведаліся пра гісторыю ўзнікнення хваробы, спосабы яе перадачы, а таксама пра тое, як бяспечна можна мець зносіны з тымі, хто ўжо хворы.
Рабяты з аб'яднання па інтарэсах "Юны эколаг" знаёміліся з паняццем "біяразнастайнасць", вывучалі біяразнастайнасць травяністых раслін, птушак і насякомых па фатаграфіях відаў, выяўленых на тэрыторыі школы. Дзеці таксама займаліся настольнай гульнёй, пад час якой адказвалі на разнастайныя пытанні.
Інтэлектуальная каманда "Эрудыт" 5-7 класаў прыняла ўдзел у абласным сінхронным інтэлектуальным турніры "Што? Дзе? Калі?". Рабяты прадэманстравалі свае веды, праявілі логіку і нестандартнае мысленне, па выніках усіх тураў заваявалі ганаровае 3 месца.