ШАГ: "Моладзь - час выбару"
28.11.2024
28 лістапада 2024 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» прайшла інфармацыйная гадзіна па тэме “Маладосць – час выбару. Што можа БРСМ” (аб магчымасцях развіцця і самарэалізацыі членаў ГА «БРСМ», дзейнасці Рэспубліканскага саюза працуючай моладзі).
На першым этапе праекта вучні актуалізавалі веды аб Саюзе моладзі: сімволіцы, напрамках работы і праектах. Рабяты актыўна адказвалі на пытанні інтэрактыўнай віктарыны: якая гісторыя стварэння ГА «БРСМ», яго мэты і задачы, якія магчымасці для самарэалізацыі прадастаўляе аб’яднанне сваім сябрам, якія праграмы існуюць для падтрымкі моладзі? У фокусе абмеркавання была важная тэма – маладзёжная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь.
Далей у другім кроку запрошаныя госці - ўдзельнікі студэнцкага сельскагаспадарчага атрада імя Іосіфа Мартынавіча Крупеніча, вучні 10 класа, -пазнаёмілі прысутных з дзейнасцю першага працоўнага атрада нашай установы. Вучні актыўна абмяркоўвалі атрыманую інфармацыю і задавалі пытанні. Агульным рашэннем вучні зрабілі выснову, што у наступным годзе новаму набору студатрада – быць!
У ходзе рэалізацыі кроку 3 "Мы дзейнічаем" класны кіраўнік 9 класа Жалезная Вольга Рыгораўна падвяла вынікі, акцэнтаваўшы ўвагу навучэнцаў на тым, што лёс нашай краіны, развіццё Беларусі залежыць ад кожнага з нас. Таксама вучням нагадалі, што ГА «БРСМ» прадастаўляе магчымасці маладым людзям для рэалізацыі ініцыятыў, накіраваных на ўдасканаленне розных сфер жыццядзейнасці беларускага грамадства. Бо сёння вельмі важнымі з’яўляюцца актыўная грамадзянская пазіцыя моладзі і адзінства беларускага народа.