Прафарыентацыйная субота
27.02.2022
Кожную чацвёртую суботу ва ўстанове праводзяцца мерапрыемствы ў рамках дня прафарыентацыі. Так, 26 лютага для вучняў 1-5 класаў праведзена віктарына “Аб прафесіях у казках”, дзе дзеці адгадвалі загадкі і крыжаванкі аб прафесіях, якія сустракаюцца ў казках. Для вучняў 6-7 класаў быў праведзены дыспут “Папулярныя прафесіі 21 стагоддзя”, пад час якога вучні пазнаёміліся з сучаснымі прафесіямі і паразважалі аб ролі гэтых прафесій у сучасным грамадстве. Вучні 8-9 класаў наведалі урок-разважанне “Прафесіі з вялікай літары”, дзе ішла размова аб прафесіях, якія не страцілі свайго значэння ў сучасных умовах.
Згодна плана выхаваўчых мерапрыемстваў у шосты школьны дзень ва ўстанове былі праведзены: факультатыўны занятак па геаграфіі “Зямля Беларуская” для вучняў 9 класа, кансультацыі па рускай мове для вучняў 8-9 класаў, грамадска-карысная праца, заняткі ў гуртках “Патрыёт”, “Фантазія”, Прэс-цэнтр”, “Роўны навучае роўнага”, пасяджэнне клуба па інтарэсах “Цімур”.
Удзельнікі гуртка “Прэс-цэнтр” падрыхтавалі інфармацыйныя буклеты “Шануй сваё жыццё”, “Шлях у нікуды”. Удзельнікі гуртка “Патрыёт” арганізавалі збор інфармацыі аб піянерах-героях.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці