Бацькоўскі сход
14.12.2017
Бацькоўскі сход прайшоў ва ўстанове 14 снежня па тэме “Узаемадзеянне сям’і і школы ў фарміраванні адказных паводзін у дзяцей”. Шмат пытанняў было разгледжанна на сходзе, кожны з запрошаных гасцей расказаў шмат карыснага для бацькоў: Сіроткін А.У., начальнік ПАСП № 12 аг. Люсіна, - аб выкарыстанні піратэхнічных сродкаў і небяспецы на лёдзе, Жалезная С.У., загадчык Люсінскай ААП, - аб тым, як правільна сфарміраваць у дзяцей здаровы лад жыцця, Юрчанка Л.П., урач-гінеколаг Ганцавіцкай ЦРБ, - аб прафілактыцы ранняй цяжарнасці і палавым выхаванні моладзі, Шкут В.А., старшыня Люсінскага сельвыканкама, - аб выхаваўчай рабоце сярод непаўналетніх на тэрыторыі Люсінскага сельсавета.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці