Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь
07.05.2021
У рамках Тыдня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга ва ўстанове прайшлі: інфармацыйныя гадзіны “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”, урачыстая акцыя па ўручэнні падарункавых камплектаў “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. У рамках акцыі 5 вучняў 8 класа, якім споўнілася 14 гадоў, святочна былі ўручаны пашпарты і падарункавыя камплекты. Трое вучняў нашай установы Агалец Ірына, Агалец Дзіяна, Занька Мікіта прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы “У сімвалах дзяржавы – гісторыя майго народа”.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці