Карысная праца
23.04.2021
Працягваецца праца па добраўпарадкаванні тэрыторыі ўстановы. На прышкольнай тэрыторыі, у маладым парку вучнямі 10-11 класаў былі пасаджаны дрэўцы. Вучні 6-7 класаў добраўпарадкоўвалі школьныя кветнікі, рыхлілі землю, саджалі кветкі. Наперадзе ў нас яшчэ шмат працы па стварэнні новых кветнікоў.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці