Государственное учреждение образования
"Люсинская средняя школа 
имени Якуба Коласа"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Май, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Наши новости

09.05.2024
"Приди и поклонись"

чытаць...

08.05.2024
"Беларусь помнит"

чытаць...

08.05.2024
"Нам этот мир завещано беречь"

чытаць...

07.05.2024
В музее "Память" Бостыни

чытаць...

05.05.2024
В субботу о духовно-нравственном воспитании

чытаць...

Контактная информация

Адрес: 225430
Бресткая область
Ганцевичский район
агрогородок Люсино
улица Школьная, 8
Телефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная почта:
lusino@gancevichi.edu.by
ГУО "Люсинская средняя школа имени Якуба Коласа"

Регистрационное свидетельство
№ 2142021937
от 03.03.2020

Статистика посещений

Яндекс.Метрика

Субота: бацькоўскі ўніверсітэт «Сям'я і яе значэнне»

18.04.2021

  Мерапрыемствы ў рамках бацькоўскага ўніверсітэта прайшлі ва ўстанове ў шосты школьны дзень 17 красавіка. Класны кіраўнік 8 класа Савончык У.А. правёў лекторый для бацькоў па тэме “Сям’я і яе значэнне”, у якім прынялі ўдзел бацькі разам з дзецьмі. Уладзімір Аляксандравіч падрыхтаваў практычныя заданні для ўдзельнікаў лекторыя. Класны кіраўнік 3 класа Жалезная З.І. запрасіла бацькоў на гутарку “Узаемаадносіны дзяцей і бацькоў”. Гутарка пачалася з народных прымавак аб сям’і. Зоя Іванаўна падрыхтавала для бацькоў памяткі “Выхоўваем з любоўю”. Пад час мерапрыемстваў былі закрануты пытанні паводзін дзяцей у школе, паспяховасці, пропускі вучэбных заняткаў, роля сям’і ў выхаванні дзяцей і развіцці іх здольнасцей.

  У гэты ж дзень згодна плана ва ўстанове прайшлі: грамадска-карысная праца, пасяджэнне клуба «Цімур», заняткі ў аб'яднаннях па інтарэсах, факультатыўныя заняткі, заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы, кансультацыі па інфарматыцы. Педагогам-арганізатарам праведзена забаўляльная праграма “Адгадай мелодыю”, па выніках якой пераможцы былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі.

  Ужо другую суботу для вучняў 1-11 класаў былі арганізаваны прагляд і абмеркаванне фільмаў у рамках культурна-патрыятычнага кінамарафона “Глядзі і памятай”. 17 красавіка настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства Сіроткінай А.Р. дзецям былі прадэманстраваны фільмы ў рамках другога блоку “Маральны выбар на вайне”.

  Вялікая колькасць вучняў прыняла ўдзел у раённых мерапрыемствах. 14 навучэнцаў 5-9 класаў адстойвалі гонар школы на раённых алімпіядах па вучэбных прадметах і на адборачным этапе абласной алімпіяды. Аб выдатных выніках праведзеных алімпіяд  – асобны рэпартаж. У РЦДЮТ адбыліся спаборніцтвы па рускіх шашках у рамках раённай спартакіяды школьнікаў. Рыхтавала каманду з дзвюх хлопчыкаў і адной дзяўчынкі М.І. Наумік. Каманда юніёраў інтэлектуальнага клуба “Эрудыт” (трэнер А.І.Занька) стала ўдзельніцай раённай гульні “Што? Дзе? Калі?”, па выніках якой заняла трэцяе месца.

 
 

А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці