Прававы лекторый у сельскай бібліятэцы
16.04.2021
Работнікі Люсінскай сельскай бібліятэкі 15 красавіка запрасілі вучняў 8 класа на прававы лекторый “Ты маеш права на жыццё”. Лекторый правяла бібліятэкар Севасцьянчык Г.І. На мерапрыемстве дзеці даведаліся, з якой мэтай праводзіцца акцыя «Дом без насілля», калі ўпершыню ў свеце з’явіліся дадзеныя мерапрыемствы, пазнаёміліся са спісам нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць дзейнасць па супрацьдзеянні гвалту ў сям'і, даведаліся аб тым, куды можна звяртацца за дапамогай. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікам былі прапанаваны тэматычныя буклеты.
У.А. Савончык,
класны кіраўнік 8 класа