Субота: у свеце прафесій
28.03.2021
27 сакавіка ў рамках прафарыентацыйнага дня ва ўстанове прашлі наступныя мерапрыемствы. Кансультацыю “Як выбраць прафесію. Парады выпускнікам” правяла педагог-псіхолаг Кот Н.В. для вучняў 11 класа. Усе ўдзельнікі кансультацыі атрымалі прафарыентацыйныя буклеты-памяткі. Вучні 1-4 класаў сталі ўдзельнікамі гутаркі “Азбука прафесій”, пасля якой разам з класным кіраўніком 4 класа Занька Л.У. сустрэліся са швачкай Бабок Л.Р. Круглы стол “Як я бачу сваю будучыню” для вучняў 8-11 класаў прайшоў з удзелам былога выпускніка нашай установы машыніста цягніка лакаматыўнага ДЭПО Баранавічы Занька А.М. Вучні 5-7 класаў сталі ўдзельнікамі віртуальнага падарожжа “У свеце прафесій”, якое ім прапанавала педагог-арганізатар Богдан В.У.
Згодна плана на шосты школьны дзень ва ўстанове прайшлі факультатыўныя заняткі, заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы, заняткі аб’яднанняў па інтарэсах, кансультацыя па гісторыі Беларусі, грамадска-карысная праца, пасяджэнне клуба “Лідар”. Пад час грамадска-карыснай працы вучні 7 і 9 класа займаліся рыхленнем зямлі і ўвільгатненнем зямлі для пакаёвых кветак.
Старшакласнікі прынялі ўдзел у рэпетыцыйным тэсціраванні. Дзямідчык Станіслаў стаў удзельнікам раённага турніру “Інтэлектуал” сярод вучняў 6 класа, які прайшоў у РЦДЮТ: гэта была першая інтэлектуальная гульня новага праекта. Стас дастойна прадставіў нашу ўстанову, заняўшы выніковае 2-е месца.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці