Субота прафарыентацыйная
29.11.2020
Згодна плана на шосты школьны дзень ва ўстанове 28 лістапада прайшлі факультатыўныя заняткі па гісторыі Беларусі, “Асновы сямейнага жыцця” і “Даследуючы гуманітарнае права”; заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы ў 10-11 классах; заняткі аб’яднанняў па інтарэсах “Белая ладдзя”, “Спадчына”, “ВЕСТА”, “Маленькі эрудыт”; кансультацыя па гісторыі Беларусі, грамадска-карысная праца “Зялёны патруль” і акцыя “Рыхтуемся да Новага года”.
У гэты дзень ва ўстанове прайшлі прафарыентацыйныя мерапрыемствы: гульня-падарожа “Кім быць?”, дзе вучні 1-4 класаў пазнаёміліся з рознымі прафесіямі, на адным з прыпынкаў падарожжа дзеці выказвалі свае думкі аб тым, кім яны жадаюць стаць у будучым. Для вучняў 8-11 класаў праведзена гутарка “Дарогі, якія мы выбіраем”, пад час якой вучні пазнаёміліся з вышэйшымі і сярэднімі спецыяльнымі ўстановамі нашай вобласці, а некаторыя з іх наведалі online.
У рамках шматпрофільнай акцыі “Чырвоная стужка. Стоп, ВІЧ/СНІД” у суботу спецыялістамі СППС праведзена прафілактычная акцыя “Скажам наркотыкам – Не!”, пад час якой рабяты стваралі лозунгі супраць наркотыкаў і ўдзельнічалі ў флэшмобе.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці