чытаць...
Адрес: 225430 Бресткая область Ганцевичский район агрогородок Люсино улица Школьная, 8 Телефон: (8-01646)26-3-38; (8-01646)26-3-39 Электронная почта: lusino@gancevichi.edu.byГУО "Люсинская средняя школа имени Якуба Коласа"
Регистрационное свидетельство № 2142021937 от 03.03.2020
Апошняя субота першай чвэрці прайшла ва ўстанове ў вясёлых матывах. Адбылося адкрыццё асенняга аздараўленчага лагера «Дружныя рабяты», які будуць наведваць 20 вучняў пачатковых класаў. З задавальненнем вучні школы прынялі ўдзел у фотаконкурсе «Восень – цудоўная пара». На конкурс прадстаўлена 13 работ. Вучні 7 класа прынялі ўдзел у акцыі «Клопат аб будучым» па збору другасных матэрыялаў. А вось члены нашай піянерскай дружыны «Неспакойныя сэрцы» завяршылі творчую работу першага задання «Эка_Цімураўцы». Згодна плана прайшлі заняткі ў аб'яднаннях па інтарэсах, факультатыўныя заняткі, кансультацыі па інфарматыцы, заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы. Вучні 7-9 класаў сталі ўдзельнікамі спартыўных рухомых гульняў.
У наш літаратурна-этнаграфічны музей Якуба Коласа наведаліся ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Турыстычная і бардаўская песня” ДУА “Ганцавіцкі РЦДЮТ” пад кіраўніцтвам Князскага А.П. Дзяўчынкі-экскурсаводы сустрэлі гасцей і з задавальненнем правялі для іх экскурсію ў музеі, пазнаёміўшы іх з жыццёвым і творчым шляхам Якуба Коласа, а таксама з бытам палешукоў.
Каманда ювеналаў клуба “Эрудыт” пад кіраўніцтвам Занька А.І. прыняла ўдзел у раённым інтэлектуальным турніры “Што? Дзе? Калі?”.
А.Ю. Рылка,намеснік дырэктарапа асноўнай дзейнасці