Адзіны санітарны дзень
30.10.2020
У рамках адзінага санітарнага дня, які прайшоў ва ўстанове 29 кастрычніка, была добраўпарадкавана тэрыторыя вакол школы. Вучнямі прыбраны сухое лісце, галінкі, кветнікі. Сабрана насенне з асенніх кветак на школьных кветніках. У гэты ж дзень былі добраўпарадкаваны брацкая і індывідуальная магілкі салдат, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ў в. Макава.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці