Матуля - чароўнае слова!
16.10.2020
З 12 кастрычніка ва ўстанове праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці. Самы дарагі чалавек у жыцці кожнага чалавека – матуля, і канечне кожны з дзяцей на гэтым тыдні жадаў павіншаваць сваю матулю, зрабіць што-небудзь прыемнае. Такая магчымасць была ў вучняў у рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных Дню маці: конкурсе малюнкаў “Кветкі для мамы”, гасцёўні “З Днём маці!”, вырабу віншавальных паштовак, акцыі “Дзесяткі для мамы”, віншавальным марафоне “З Днём мамы”. А вучні 4 класа нават падрыхтавалі відэавіншаванне https://yadi.sk/i/TPuxLB6VszyXsg
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці