Субота: свет прафесій
27.09.2020
Мерапрыемствы ў рамках прафарыентацыйнай суботы прайшлі ва ўстанове 26 верасня. Вучні 10 і 11 класаў наведалі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы. Сямікласнікі рыхтавалі вырабы з прыроднага матэрыялу, а вучні 9 класа выраблялі віншавальныя паштоўкі да Дня сталых людзей. Класнымі кіраўнікамі былі праведзены: гутарка з элементамі гульні “Свет прафесій добрых і розных” для 1-4 класаў, гульня “Я і свет прафесій” для 5-7 класаў. Пад час мерапрыемстваў дзеці даведаліся пра шматлікія прафесіі, іх значэнне і карысць у жыцці людзей. Вучні 5-7 класаў змаглі супаставіць свае асабовыя якасці з патрабаваннямі да той ці іншай прафесіі.
Згодна плана шостага школьнага дня прайшлі факультатыўныя заняткі, заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах, грамадска карысная праца, кансультацыі па біялогіі, пасяджэнне клуба “Лідар”.
У рамках шостага школьнага дня прайшлі мерапрыемствы, якімі завяршыўся Тыдзень прафілактыкі: дыскатэка “Яркія фарбы жыцця!” для 8-11 класаў і удзел каманды нашай установы у раённым інтэлектуальным турніры гульні “Што? Дзе? Калі?”. Пад час дыскатэкі прайшла акцыя, дзе кожны змог пакінуць яркі, каляровы след сваёй рукі з надпісам-пажаданнем. А вось каманда нашых эрудытаў па выніках турніру атрымала грамату за 2-е месца.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці