Навіны "Шкаліяды"
21.09.2020
21 верасня на стадыёне ДЮСШ г. Ганцавічы прайшлі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы “Шкаліяда” сярод вучняў 2008 г.н. і маладзей. У спаборніцтвах прыняла ўдзел і каманда нашай установы пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Жалезнага У.А. Па выніках удзелу ва ўсіх відах (бег, кіданне мяча, скачкі ў даўжыню з разбегу), наша каманда заняла другое месца, саступіўшы камандзе СШ №3 г. Ганцавічы.
У.А. Жалезны,
настаўнік фізічнай культуры і здароўя