Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху
17.09.2020
17 верасня ва ўстанове ў рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці прайшоў адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Класнымі кіраўнікамі былі праведзены прафілактычныя гутаркі «Бяспечныя паводзіны пешаходаў і веласіпедыстаў», у рамках якіх былі разгледжаны пытанні правіл катання на веласіпедах, роліках і самакатах. Дзеці паўтарылі правілы дарожнага руху для пешаходаў і веласіпедыстаў, замацавалі веды аб адпаведных знаках дарожнага руху. Класны кіраўнік 10 класа разам з дзесяцікласнікамі арганізавалі інтэрактыўную гульню-занятак «Бяспечнае катанне на веласіпедах».
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці