Вераснёўскі дзень здароўя
14.09.2020
Ва ўстанове ў суботу, 12 верасня, прайшлі мерапрыемствы ў рамках Дня здароўя. Педагогам сацыяльным праведзена кансультацыя “Як быць здаровым?” для вучняў 9 класа. А Жалезная З.І. арганізавала гульню-падарожжа “Алімпійскі рух у Беларусі”, дзе вучні пачатковых класаў знаёміліся з алімпійскімі чэмнпіёнамі, наведалі “Алімпійскі вугалок”, які размешчаны ў фае 1-га паверха. Каманда нашай установы прыняла ўдзел у раённым асеннім легкаатлетычным кросе, які прайшоў ва ўрочышчы “Горкі”. Прыемна, что ў гэтых спаборніцтвах наша ўстанова стала першай.
У гэты ж дзень ва ўстанове прайшла квэст-гульня “У краіну дадатковай адукацыі”, дзе вучні спаборнічалі ў гульні “Адгадай мелодыю”, з дапамогай мабільных тэлефонаў адгадвалі QR-рэбус, рабілі віншавальныя паштоўкі і шмат іншага.
Значнае святочнае мерапрымства “Віват, піянерыя” прайшло ў нашай піянерскай дружыне “Неспакойныя сэрцы”. У гэты дзень наша дружына папоўнілася 5 новымі членамі.
Згодна плана шостага дня прайшлі факультатыўныя заняткі, кансультацыі, заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці