Тыдзень дарожнай бяспекі
05.09.2020
З 31 жніўня па 5 верасня ва ўстанове прайшоў Тыдзень бяспекі дарожнага руху “Дарога - не месца для гульняў”. У рамках тыдня ва ўстанове прайшлі разнастайныя мерапрыемствы: абноўлена інфармацыя на стэндзе правіл дарожнага руху “Дзецям ведаць патрэбна”, размешчаны лістоўкі “Акцыя “Увага дзеці!”, для вучняў 1 класа праведзена экскурсія па вывучэнню двара, дзе размешчана ўстанова адукацыі, вывучаны бяспечны маршрут “Дом – школа– дом”, для вучняў 1-4 класа праведзены конкурс малюнкаў “Дарога – не месца для гульняў”, праведзены класныя гадзіны і практычныя заняткі па вывучэнню правіл дарожнага руху і бяспецы на дарозе. 4 верасня (пятніца) для ўсіх класаў праведзены заняткі “Школы бяспекі” па тэме “Бяспечныя дарогі дзяцінства. Правілы бяспечных паводзін для пешаходаў і веласіпедыстаў”.
У рамках тыдня вучні нашай установы прынялі ўдзел у раённым конкурсе сацыяльнай рэкламы “Я выконваю ПДД. А ты?”. У намінацыі “Лепшы відэаролік” прадстаўлены відэаролік “Бяспека на дарогах”, а ў намінацыі “Лепшы матыватар” – малюнак “А якую скорасць выбіраеш ты?” і плакат “Дарослыя і дзеці! Паважайце знакі гэтыя!”.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці