Свята першага званка
01.09.2020
Восень сустрэла ўсіх рабят нашай краіны доўгачаканым пасля летніх канікул святам – Днём ведаў. На вуліцах гарадоў, вёсак, у будынках школ віднеліся ў гэты дзень прыгожыя банты, цудоўныя букеты, вясёлыя ўсмешкі. Наша школа не стала выключэннем. 159 вучняў у першы вераснёўскі дзень прыйшлі на ўрачыстыў школьную лінейку, прысвечаную Дню ведаў. У нашай установе 13 прыгожых і вясёлых хлапчукоў і дзяўчынак – першакласнікаў упершыню прышлі на школьную лінейку. На свяце прысутнічалі ганаровыя госці: старшыня Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Уладзіміравіч Бялоў, кіраўнік спраў Люсінскага сельскага выканаўчага камітэта Таццяна Іванаўна Жалезная, старшыня адкрытага акцыянернага таварыства “Люсіна Агра” Аляксандр Цімафеевіч Амельяновіч, настаяцель храма Пакрава Прысвятой Багародзіцы Іярэй Сергій. Госці павіншавалі ўсіх прысутных са святам Першага званка, Іярэй Сергій благаславіў вучняў і настаўнікаў на новы навучальны год. Прыемным момантам для ўсіх стала ўручэнне дырэктару ўстановы Валянціне Вячаславаўне Зялёнка сертыфіката на набыццё мэблі для вучэбных памяшканняў (фізікі, хіміі, біялогіі) ад Уладзіміра Уладзіміравіча Бялова. Пад час лінейкі першыя парады ў новым навучальным годзе дала дырэктар установы Валянціна Вячаславаўна Зялёнка, вучні 11 класа павіншавалі першакласнікаў з першым у іх жыцці школьным днём і ўручылі ім падарункі. Ад імя бацькоў павіншавала ўсіх вучняў, настаўнікаў і прысутных Таццяна Аркадзьеўна Агалец.
Пасля святочнай лінейкі класныя кіраўнікі запрасілі вучняў на першы ўрок “Я вырас тут, і край мне гэты дарагі”, які быў прысвечаны Году малой радзімы і накіраваны на фарміраванне ў вучняў пачуцця гонару за дасягненні нашай краіны за годы незалежнасці, выхаванне грамадзянскай адказнасці, ініцыятыўнасці і творчай актыўнасці.
Прыемным момантам для вучняў 1 класа стала ўручэнне пад час 1 урока падарунка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі - кнігі “Беларусь – наша Радзіма”.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці
ФОТАРЭПАРТАЖ глядзі ў раздзеле ФОТАГАЛЕРЭЯ