Карысныя справы атрада "Клопат"
03.08.2020
Летнія канікулы праходзяць з карысцю ў членаў валанцёрскага атрада «Клопат». Дзеці нават не заўважылі, як завяршылася работа атрада. Другі тыдзень дзейнасці ў атрадзе быў напоўнены рознымі цікавымі і карыснымі валанцёрскімі акцыямі: аперацыя «Падары кнізе жыццё», акцыя «Дапамога сталым», акцыя «Чыстыя вуліцы» і іншыя. У жніўні рабят запросіць на мерапрыемствы рознаўзроставы атрад «Спарта».
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці