На рэспубліканскім суботніку
25.04.2020
Удзел у рэспубліканскім суботніку 25 красавіка прыняла і наша ўстанова. Сонечнае надвор’е, свежае паветра спрыялі яго правядзенню. Пад час суботніка была добраўпарадкавана тэрыторыя каля абеліска загінуўшым аднавяскоўцам у гады Вялікай Айчыннай вайны і прышкольная тэрыторыя. На названых месцах на кветніках былі высаджаны кветкі, якія будуць радаваць прыхожых.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці