ШАГ: Пад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна
23.04.2020
Адзіны дзень інфармавання прайшоў у ДУА «Люсінскі дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Якуба Коласа» 23 красавіка. Тэма ШАГ «Пад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна» прысвечана 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Класны кіраўнік 8 класа Антыкала Н.А. пачала інфармацыйную гадзіну з наступных слоў: «Вялікая Айчынная вайна займае асаблівае месца ў жыцц нашага грамадства. Ні адна краіна не панесла такіх страт, як Беларусь: гібель старых і малых, высылкі, лагеры смерці, знішчэнні… Але час хуткаплынны. І амаль не засталося тых, хто перажыў гэтую навалу. Але нам нельга пра гэта забываць. Таму сёння наша сустрэча прысвечана тэме Вялікай Айчыннай вайны». Пад час інфармацыйнай гадзіны вучнямі 8 класа былі абмеркаваны пытанні адлюстравання Вялікай Айчыннай вайны ў музыцы, мастацтве, літаратуры. Наталля Аляксандраўна прывяла вучням прыклады актыўнага ўдзелу маладога пакалення ў акцыі «Беларусь памятае», парадным шэсці, здымках відэаролікаў пра сваіх прадзедаў, у тым ліку і вучнямі нашай установы.
У 9 класе класны кіраўнік Стрыжыч А.К. пазнаёміла вучняў з выказваннямі вядомых аўтараў (М. Гусоўскі, Ул. Караткевіч) на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Ала Канстанцінаўна ўзгадала аб земляках, якія загінула на франтах, аб брацкіх могілках, памятніках і іх доглядзе. Вучань 9 класа Савош Аляксандр падрыхтаваў паведамленне аб назве вуліцы в. Люсіна ў гонар героя М. Крупеніча. Класны кіраўнік рассказала аб увекавечванні в.Задуб'е ў спісе спаленных вёсак у Хатыні, аб кнізе «Ніколі не забудзеш», якая была напісана сведкамі і ўдзельнікамі таго жудаснага часу. У канцы занятка хвілінай маўчання выразілі павагу да ўсіх, хто набліжаў Перамогу і даў нам магчымасць жыць пад мірным небам.
Вучні 10-11 класаў пад час ШАГ разгледзелі і абмеркавалі архіўныя звесткі аб баявых дзеяннях на тэрыторыі паўднёвай часткі Беларусі, якія былі падрыхтаваныя настаўнікам гісторыі Сіроткінай А.Р. На інфармацыйнай гадзіне асаблівую ўвагу ўдзялілі абмеркаванню баявых дзеянняў на тэрыторыі нашай мясцовасці. Вучні 11 класа падрыхтавалі паведамленні пра подзвігі ветэранаў нашай мясцовасці, іх лёсе. Класны кіраўнік 11 класа Мядзвецкая І.І. пазнаёміла адзінаццацікласнікаў з лёсам некаторых юнакоў і дзяўчынак, вучняў в. Люсіна, в.Макава, в. Палонь у гады вайны. Таксама Ірына Іванаўна пазнаёміла дзяцей з лёсам сям'і Занька Сямёна Лук'янавіча з в. Палонь. Вучаніца 10 класа Агалец Ірына падрыхтавала паведамленне аб паходжанні назваў вуліц в. Люсіна: вул. Партызанская, вул. Матросава.
У канцы сустрэчы кожны вучань выказаў свае думкі аб тым, як у цяперашні час захаваць мір, як зберагчы памяць пра тых, хто ваяваў, не шкадуючы свайго асабістага жыцця, дзеля шчаслівага жыцця сваіх нашчадкаў. Скончылася інфармацыйная гадзіна хвілінай маўчання.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці