Канікулы з карысцю
04.04.2020
Вясеннія канікулы радуюць рабят разнастайнымі мерапрыемствамі. Частка з іх праведзена ў дыстанцыйнай форме: дзеці, не выходзячы з дому, прымалі удзел у конкурсах і віктарынах школьнага і раённага ўзроўню. 6 вучняў нашай установы 1 красавіка прынялі ўдзел у першым (дыстанцыйным) этапе раённай краязнаўчай алімпіяды, па выніках якога занялі 2-е месца. 5 вучняў 2 красавіка сталі ўдзельнікамі інтэлектуальна-пазнаваўчай гульні «Піянерыя on-line» і паказалі добры вынік, атрымаўшы дыпломы ад арганізатараў. 7 вучняў прынялі ўдзел у конкурсе юных чытальнікаў «Жывая класіка»: выступленні здымаліся на відэа і размяшчаліся ў воблачным сховішчы. Класнымі кіраўнікамі і спецыялістамі СППС праведзены індывідуальныя і групавыя кансультацыі «Мянушкі і дразнілкі», «Перашкоды і складанасці ў выбары прафесіі», кансультацыя для бацькоў «Выконваем дамашняе заданне правільна», конкурсы малюнкаў «Расія, Беларусь: адна гісторыя, адзін лёс», «Касманаўтам быць хачу» і іншыя мерапрыемствы.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці