Субота прафарыентацыйная
30.03.2020
У апошнюю суботу 3 чвэрці, 28 сакавіка, ва ўстанове згодна плана прайшлі заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы, факультатыўныя заняткі па геаграфіі, заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах, кансультацыі па хіміі, грамадска-карысная праца, пад час якой прайшла акцыя “Кніжная майстэрня”.
У рамках прафарыентацыйнай суботы прайшлі мерапрыемствы: распрацоўка буклетаў па прафарыентацыі для вучняў 8-11 класаў “Правілы выбару прафесіі” пад кіраўніцтвам педагога сацыяльнага Занька А.А., выстава малюнкаў “Прафесіі маіх бацькоў”, якую арганізавала настаўнік пачатковых класаў Жалезная З.І., кансультацыя “Выбар прафесіі – выбар будачага”.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці