Субота бацькоўская
22.03.2020
Мерапрыемствы з удзелам бацькоў прайшлі ва ўстанове адукацыі 21 сакавіка. Педагогам-псіхолагам Шуляк А.В. праведзена кансультацыя “Мы выбіраем жыццё”, на якой сям’і Савош А.А былі дадзены рэкамендацыі па далучэнню да здаровага ладу жыцця, выкананню рэжыма дня для дзяцей і інш. Настаўнік пачатковых класаў Дзічка Л.С. правяла класны бацькоўскі сход “Аб вучобе і не толькі”, пад час якога вялася размова аб паводзінах вучняў 1 класа, іх адаптацыі, поспехах і няўдачах. А класны кіраўнік 7 класа Савончык У.А. пад час кансультацыі для бацькоў “Псіхалагічныя асаблівасці падлеткаў” даў рэкамендацыі па выхаванні дзяцей падлеткаў, адносінах да іх. Згодна плана суботняга дня ва ўстанове прайшлі факультатыўныя заняткі, заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах, грамадска карысная праца.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці