Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь
13.03.2020
Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прайшлі ва ўстанове на гэтым тыдні. Класнымі кіраўнікамі былі праведзены класныя і інфармацыйныя гадзіны: “15 сакавіка- Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”, “Мы – грамадзяне незалежнай краіны”, “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” і іншыя. 12 сакавіка вучням, якім споўнілася 14 гадоў, пад час патрыятычнай акцыі ў сельскай бібліятэцы былі ўручаны кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.
Мы грамадзяне незалежнай, квітнеючай краіны, і ад усіх нас залежыць будучае нашай бацькаўшчыны.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці