«НОВАЕ ЖЫЦЦЁ У АБМЕН НА КОРАЧКІ»
04.03.2020
У Беларусі рэалізуецца дабрачынны праект дапамогі хворым дзецям. Арганізатары дабрачыннага праекта «Новае жыццё ў абмен на корачкі» заклікаюць кідаць корачкі ад ПЭТ-бутэлек, тэтрапакаў, пакаў з-пад напояў, сродкаў бытавой хіміі не ў сметніцы, а ў спецыяльныя кантэйнеры ў людных месцах, - тым самым дапамагаючы хворым дзецям.
У выніку паўторнага выкарыстання з корачкаў робяць новыя палімерныя вырабы: канцылярскія тавары, адзенне, мэблю і інш. Грошы, атрыманыя ад рэалізацыі накрывак, арганізатары праекта накіруюць на дабрачыннасць. Не засталася ў баку і наша установа адукацыі.
ЗРОБІМ ДОБРУЮ СПРАВУ РАЗАМ!
В.Р.Жалезная,
настаўнік хіміі