Субота: аб прафесіях і не толькі
23.02.2020
Прафарыентацыйныя мерапрыемствы прайшлі ва ўстанове адукацыі ў суботу, 22 лютага. Педагогам сацыяльным для вучняў 8-10 класаў быў прапанаваны прагляд відэароліка “Прафесіі будучага”, які пасля дзеці абмеркавалі і вылучылі кожны для сябе карыснае і новае. Настаўнік пачатковых класаў Жалезная З.І. арганізавала для вучняў 2-4 класаў экскурсію на ПАСП № 12 аг. Люсіна, дзе дзеці даведаліся пра складаную, адважную, адказную работу пажарных-выратавальнікаў. А вось вучні 5-7 класаў пад час прафарыентацыйнай гутаркі “Медыцына ў паўсядзённым жыцці” сустрэліся з фельдшарам Люсінскай ААП Занька Л.В., якая расказала пра спецыяльнасці медыцынскай сястры, фармацэўта, фельдшара. Людміла Віктараўна паведаміла дзецям, дзе можна атрымаць гэтыя спецыяльнасці, падзялілася сваім прафесійным вопытам.
У гэты ж дзень ва ўстанове прайшлі віншавальныя праграмы “З Днём Абаронцы Айчыны” у 5 і 6 класах: дзяўчынкі павіншавалі хлопчыкаў са святам, падрыхтавалі для іх падарункі і конкурсы.
У РЦДЮТ адбыўся інтэлектуальны турнір, у якім прыняла ўдзел каманда дзяцей нашай установы (5-7 класы) і заняла 3-е месца.
Згодна плана суботняга дня ва ўстанове прайшлі факультатыўныя заняткі, заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсам, грамадска карысная праца.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці