Да Дня абаронцы
22.02.2020
У рамках дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў “Да абароны Айчыны гатоў!” ва ўстанове адукацыі класнымі кіраўнікамі былі праведзены разнастайныя мерапрыемствы: інфармацыйныя гутаркі “Патрыятызм і патрыёт” у 8 і 9 класах, класныя гадзіны “Адвага. Мужнасць. Гонар” у 4, 7, 10 класах, віншавальныя праграмы “З Днём Абаронца Айчыны” ў 3, 5 і 6 класах. Пад час мерапрыемстваў вучнямі былі закрануты разнастайныя пытанні пра подзвігі мужчын, юнакоў у гады Вялікай Айчыннай вайны, пра службу юнакоў на карысць Радзіме, пра мужнасць, адвагу і моц хлопчыкаў, юнакоў, тат. У віншавальных праграмах актыўны ўдзел прынялі бацькі: таты, дзядулі і матулі. Усе хлопчыкі атрымалі падарункі ад сваіх дзяўчынак. А таты і дзядулі атрымалі падарункі, падрыхтаваныя дзецьмі сваімі рукамі.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці