Адзіны дзень прафілактыкі
14.02.2020
У рамках адзінага дня прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў 14 лютага ва ўстанове быў праведзены занятак з элементамі трэнінга «Нецэнзурныя словы, абразы». Пад час занятка вучні 10 класа выказалі свае адносіны да «мацерных слоў» і вялі размову аб наступствах і адказнасці за ўжыванне брыдкаслоўя ў жыцці. Занятак завяршыўся рэфлексіяй у выглядзе гульні «Клубок».
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці