Поспехі юных шашыстаў
25.01.2020
25 студзеня у РЦДЮТ прайшлі спаборніцтвы па шашках у рамках раённай спартакіяды школьнікаў. Удзел у турніры прынялі 12 каманд устаноў адукацыі. Паспяхова выступіла каманда нашай школы (3 хлопчыкі і 2 дзяўчынкі), якая заняла агульнакаманднае 1-е месца. Акрамя таго, у асабістым заліку сярод хлопчыкаў 2-е месца заняў вучань 10 класа Занька Мікалай, а Занька Жанна, вучаніца 7 класа, стала 3-й сярод дзяўчынак.
М.І.Наумік,
кіраўнік аб'яднання па інтарэсах
"Белая ладдзя"