Пра бяспеку на дарозе
16.01.2020
У рамках адзінага дня вывучэння правіл дарожнага руху 16 студзеня ва ўстанове прайшлі: прагляд і абмеркаванне відэароліка «Бяспечнасць на дарозе» для вучняў 5-7 класаў, занятак «Аб правілах дарожнага руху» для вучняў 8-9 класаў. Вучні пад час мерапрыемстваў разважалі пра неабходнасць выканання правіл дарожнага руху ўсімі ўдзельнікамі руху, паўтарылі правілы бяспечных паводзін на дарозе.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці