Настаўніцкі алімп
10.01.2020
10 студзеня ў РЦДЮТ прайшла другая ў гэтым навучальным годзе гульня "Што? Дзе? Калі?" для педагогаў раёна. Камандзе "Праметэй", у склад якой увайшлі нашы настаўнікі У.А.Савончык, А.І.Занька, А.Р.Сіроткіна, А.К.Стрыжыч, В.Р.Жалезная, Н.К.Віктаровіч, хоць і не пакарыўся "Настаўніцкі алімп" (менавіта пад такой назвай праходзяць інтэлектуальныя баталіі педагогаў), але ўдалося ўпэўнена заняць 2-е месца сярод 10 калектываў. Нагадаем, што ў асенняй гульні наша каманда была трэцяй.
А.І.Занька,
настаўнік інфарматыкі