Дзве гульні эрудытаў
23.11.2019
23 лістапада ў РЦДЮТ на працягу амаль трох гадзін праходзілі інтэлектуальныя спаборніцтвы ювеналаў, удзел у якіх прынялі 7 каманд устаноў адукацыі раёна. Спачатку ў ходзе віктарыны "Прававы лабірынт" высвятлялі лепшых знаўцаў права: тут наша каманда "Эрудыт" стала другой, саступіўшы толькі сапернікам з СШ №2 г. Ганцавічы. Затым прайшла гульня "Што? Дзе? Калі?", арганізаваная ў рамках асінхроннага міжнароднага турніру "Шпага Суворава". Нашы эрудыты ўвесь час былі сярод лідараў, асабліва вызначыліся ў заключным, трэцім, туры, і толькі па дадатковых паказчыках уступілі перамогу камандзе з Дзяніскавіч, набраўшы з ёю аднолькавую колькасць ачкоў і значна апярэдзіўшы трэцяга прызёра.
А.І.Занька,
кіраўнік клуба "Эрудыт"