У свеце правоў і абавязкаў
22.11.2019
20 лістапада адзначаецца сусветны дзень правоў дзіцяці (менавіта 20 лістапада 1989 г. была прынята Канвенцыя аб правах дзіцяці). Мерапрыемствы ў рамках Тыдня прававых ведаў “Свет нашых правоў, свет нашых абавязкаў” прайшлі ва ўстанове: класныя гадзіны “Правы і абавязкі вучня”, “Аб адміністратыўнай і крымінальнай адказнасці”, кніжная выстава “Рэспубліка Беларусь – прававая дзяржава”, акцыя “Сто пытанняў да дарослага”, конкурс малюнкаў “Я малюю права”, інфармацыйная пяціхвілінка “У свеце правоў дзіцяці”, праведзеная членамі моладзевай ініцыятыўнай групы, віктарына “У свеце права”, медыа-азбука “Хто парушыў правы казачных герояў?», інтэрактыўная акцыя “Я маю права на…”, інфармацыйная акцыя “Слоўнік юрыдычных тэрмінаў”, свая гульня "Прававая азбука". Таксама адбылася сустрэча вучняў 5-8 класаў з участковым інспектарам Ганцавіцкага РАУС Жалезным А.А. “Закон і адказнасць”.
У ходзе праведзеных мерапрыемстваў вучні 1 і 2 класа пашырылі свае веды аб правах дзіцяці, вучні 3-5 класаў вывучалі правы і абавязкі вучня, вучні 6-11 класаў пашыралі і замацоўвалі свае веды аб адміністратыўнай і крымінальнай адказнасці непаўналетняга.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці