Субота з бацькамі
17.11.2019
У суботу, 16 лістапада, ва ўстанове прайшлі мерапрыемствы з удзелам бацькоў: бацькоўскі сход-дыспут “Выхаванне без насілля”, круглы стол “Знаёмства з бацькамі”. Педагогам-арганізатарам праведзены пасяджэнне піянерскага клуба “Цімур” і круглы стол для вучняў 5-7 класаў “Школа-дом – адна сям’я”. Педагогам-псіхолагам у рамках суботняга дня праведзены занятак з элементамі трэнінга “Каштоўнасці 21 стагоддзя”. Згодна плана прайшлі факультатыўныя заняткі, грамадска-карысная праца, заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсам, прафесійная падрыхтоўка ў 10-11 класах. Каманда маленькіх інтэлектуалаў прыняла ўдзел у раённым турніры “Што? Дзе? Калі?”, дзе стала трэцяй.
У гэты ж дзень ва ўстанове прайшлі выбары ў Моладзевы парламент пры Ганцавіцкім Савеце дэпутатаў. Патрэбна адзначыць, што вучні-выбаршчыкі былі актыўнымі.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці