Шматгранная субота
28.10.2019
Згодна плана суботняга дня, 26 кастрычніка, ва ўстанове прайшлі заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсам, факультатыўныя заняткі і заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы. Каманды юніёраў і ювеналаў інтэлектуальнага клуба “Эрудыт” нашай установы прынялі ўдзел у абласной сінхроннай гульні “Што? Дзе? Калі?” на гульнёвай пляцоўцы РЦДЮТ. У рамках прафарыентацыйнай суботы ва ўстанове прайшлі: гульня-падарожжа “Карнавал прафесій”, размова з праглядам фільма “Я выбіраю будучыню”, гульня “Угадай прафесію”. Завяршылася гэта субота ва ўстанове вечарам адпачынку “Здаровая моладзь”.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці