Спартыўны верасень
27.09.2019
Верасень напоўнены спартыўнымі мерапрыемствамі. У чацвер, 26 верасня, прайшлі раённыя спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні, а на наступны дзень юныя спартсмены прынялі ўдзел у асеннім легкаатлетычным кросе. Удзел нашых вучняў у названых турнірах выдаўся паспяховым: у спартыўным арыентаванні наша каманда стала трэцяй сярод 9-11 класаў, у легкаатлетычным кросе Амельяновіч Максім і Гаўдзіс Уладзіслаў занялі другія прыступкі.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці