Да свята БРПА
13.09.2019
Напярэдадні дня нараджэння ГА “БРПА” педагогам-арганізатарам было праведзена свята “Дзень БРПА”, у якім прынялі ўдзел вучні 6-7 класаў. Піянеры падарожнічалі на цягніку “Піянерскі цягнік” і знаходзілі адказы на пытанні за пэўны прамежак часу. Усяго іх чакала 5 прыпынкаў: “Дасканалыя адказы”, “Народныя мудрасці”, “Зорны”, “Вясёлыя ноты”, “Замарочкі з бочкі”. Найбольшую колькасць балаў атрымалі вучні 6 класа. У ходзе свята рабяты павіншавалі ГА “БРПА” з днём нараджэння.
М.В.Занька,
педагог-арганізатар