Са спортам па жыцці
11.09.2019
Тыдзень спорту і здароўя “Здаровым будзеш – усё дабудзеш” праходзіць ва ўстанове з 9 верасня. Педагогам-арганізатарм у рамках Тыдня праводзіцца фота-чэлендж “Са спортам па жыцці”, у ходзе якога вучнямі школы ўжо падрыхтаваны фотакалажы, якія прапагандуюць здаровы лад жыцця. Спартландыя “Усе на СТАРТ!” і турнір па футболе праведзены настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Наумік М.І. Напярэдадні яшчэ тры дні ў рамках Тыдня, якія будуць цікавымі і насычанымі рознымі мерапрыемствамі.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці