Першая субота навучальнага году
09.09.2019
У першую вераснёўскую суботу ва ўстанове прайшлі наступныя мерапрыемствы: экскурсія ў парк “Прыгажуня восень” для вучняў пачатковых класаў, у рамках Тыдня дадатковай адукацыі - канцэртна-гульнёвая праграма “У краіне аб’яднанняў па інтарэсах”, у рамках Тыдня бяспекі дарожнага руху - урок бяспекі з праглядам прафілактычных відэаролікаў “Бяспечныя дарогі дзяцінства”. У гэты ж дзень прайшлі факультатыўны занятак па геаграфіі ў 9 класе і заняткі аб’яднанняў па інтарэсах “Спадчына”, “Танец як жыццё”, “Фантазія”, “Белая ладдзя”, заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы ў 10 класе (базавая группа) і грамадска-карысная праца, якія будуць арганізаваны на працягу года па суботах.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці