Дарога - не месца для гульняў
07.09.2019
Тэма бяспекі на дарозе зараз вельмі актуальна, асабліва для дзяцей. Таму з 2 па 7 верасня ва ўстанове праходзіць Тыдзень бяспекі дарожнага руху. У рамках Тыдня прайшлі: конкурс малюнкаў “Светафор – наш сябар”, акцыя “Засвяціся ў цемры”, час прафілактыкі “Дарога не месца для гульняў”, класныя гадзіны і прафілактычныя гутаркі па вывучэнні правіл дарожнага руху і бяспечных паводзін на дарозе і інш. Таксама была абноўлена пляцоўка па практычнаму вывучэнню правіл дарожнага руху. У ходзе праведзеных мерапрыемстваў дзеці замацавалі веды па правілах дарожнага руху і бяспечных паводзін па дарозе.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці