Дзень Радзімы
14.06.2019
Пад дывізам "Мы цябе кахаем, родная старонка, чыстая і светлая, з водарам рамонкавым" у аздараўленчым лагеры прайшоў чарговы дзень, прысвечаны радзіме. Для дзяцей былі падрыхтаваны мерапрыемствы адпаведнай тэматыкі. Дзень пачаўся з гутаркі "Беларусь - мая Радзіма". Затым прайшло завочнае падарожжа "Ганцаўшчына - мая малая радзіма". Конкурс на лепшага чытача завяршаў праграму дня: дзеці чыталі на памяць вершы беларускіх пісьменнікаў. Лепшыя чытачы атрымалі падарункі.
Л.У.Занька,
начальнік лагера